2024 г. — 105 гадоў з часу стварэння Брэсцкага падпольнага камітэта КП(б) Літвы і Беларусі (2019), арганізатара барацьбы з польскай інтэрвенцыяй
Польскі ўрад на чале з Ю. Пілсудскім ў 1918–1920 гг. праводзіў палітыку, накіраваную на захоп тэрыторый на ўсходзе. Велікабрытанія і Францыя аказвалі палякам дапамогу ў стварэнні ўзброеных сіл. У час Польска-савецкай вайны польскія войскі, выціскаючы немцаў, 9 лютага 1919 г. увайшлі ў г. Брэст-Літоўск (Брэст) Гродзенскай губерні. Ужо ў лютым палякі стварылі Брэсцкі гарадскі магістрат.
3 снежня 2022 г. — 150 гадоў з дня нараджэння Марыі Маісееўны Эсен (1872–1956), рэвалюцыянера, партыйнага дзеяча, літаратара
Марыя Маісееўна Эсен нарадзілася 3 снежня 1872 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і дробнага чыгуначнага служачага. У хуткім часе сям’я яўрэя Маісея Бярцынскага і немкі Эсен пераехала ў Самару. У сям’і было пяцёра дзяцей, усе яны ўзялі прозвішча маці. Марыя Эсен закончыла прыходскую школу, курсы медсясцёр, па прызыву Л. М. Талстога паехала ў вёску аказваць дапамогу сялянам.
22 снежня 2022 г. — 230 гадоў з дня нараджэння Паўла Аляксандравіча Каценіна (1792–1853), рускага ваеннага дзеяча, паэта, перакладчыка, крытыка
Павел Аляксандравіч Каценін нарадзіўся 22 снежня 1792 г. у сяле Шаёва Кастрамской губерні (цяпер Кастрамской вобласці) у сям’і генерал-лейтэнанта Аляксандра Фёдаравіча Каценіна. Атрымаў добрую дамашнюю адукацыю, ведаў латынь і некалькі еўрапейскіх моў. Яго лічылі чалавекам энцыклапедычных ведаў.
1 ліпеня 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Івана Андрэевіча Качалава (1821–1884), генерал-лейтэнанта артылерыі, каменданта Брэсцкай крэпасці
Іван Андрэевіч Качалаў нарадзіўся 1 ліпеня 1821 г., паходзіў з дваран Наўгародскай губерні. Выхоўваўся ў Наўгародскім Аракчэеўскім корпусе, у 1842 г. атрымаў званне прапаршчыка Дваранскага палка.
17 верасня 2021 г. — 180 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Рашэтнікава (1841–1871), рускага пісьменніка
Фёдар Міхайлавіч Рашэтнікаў нарадзіўся 17 верасня 1841 г. у Екацерынбургу ў сям’і раз’язнога паштальёна. У раннім дзяцінстве застаўся без маці, жыў і выхоўваўся ў сям’і дзядзькі, чыноўніка паштовай канторы ў Пермі. Жылі бедна, а сірату часта крыўдзілі, білі, прыніжалі. У 1859 г. скончыў Пермскае павятовае вучылішча, з сям’ёй дзядзькі пераехаў у Екацерынбург, дзе ўладкаваўся на службу ў павятовы суд.
28 верасня 2021 г. — 235 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Мікітавіча Бегічава (1786–1855), дзяржаўнага дзеяча, пісьменніка
Дзмітрый Мікітавіч Бегічаў нарадзіўся 28 верасня 1786 г. у сяле Нікіцкае Яфрэмаўскага павета Тульскай губерні. Паходзіў з багатай дваранскай сям’і. У 1796–1802 гг. навучаўся ў Пажаскім корпусе — прэстыжнай прыдворнай ваенна-навучальнай установе, адкуль выйшаў у чыне карнета Аляксандрыйскага гусарскага палка.
19 красавіка 2020 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Алены Аляксандраўны Афанасьевай (1900–1998), мастака, кніжнага ілюстратара
Алена Аляксандраўна Афанасьева нарадзілася 19 красавіка 1900 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у сям’і рускага афіцэра. Вялікая сям’я штабс-капітана Аляксандра Сямёнавіча часта пераязджала. З Брэста яго перавялі на Далёкі Усход, потым ён прымаў удзел у Першай сусветнай вайне. Алена пайшла ў гімназію ў Чыце, а закончыла ў Харбіне. Малявала з ранняга дзяцінства, шмат капіравала з рэпрадукцый Левітана, Макоўскага, Клейна і інш.
14 снежня 2020 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Барыса Іванавіча Стасевіча (1895–1938), удзельніка Грамадзянскай вайны, партыйнага і дзяржаўнага дзеяча
Барыс Іванавіч Стасевіч нарадзіўся 14 снежня 1895 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні (цяпер Брэст) у мяшчанскай сям’і. Вучыўся ў духоўнай семінарыі. У 1914 г. быў прызваны ў Расійскую армію, удзельнічаў у Першай сусветнай вайне.
24 кастрычніка 2020 г. — 225 гадоў з дня Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795), у выніку якога Берасцейшчына ўвайшла ў склад Расійскай імперыі
Рэч Паспалітая ў ХVІІІ ст. перажывала глыбокі эканамічны і палітычны крызіс, які ўрэшце прывёў да распаду дзяржавы. Сярод прычын: шляхецкая вольніца і анархія, барацьба паміж магнатамі, памылковая рэлігійная палітыка, адсутнасць у караля моцнага войска, умяшальніцтва ва ўнутраныя справы і захопніцкія планы суседзяў. Раздзел Рэчы Паспалітай быў вынікам абставін, якія стыхійна ўзнікалі ў перыяд перадзелу сфер уплыву ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Востра сапернічалі Берлін і Вена, але адначасова разам супрацьстаялі Парыжу.
2020 г. — 320 гадоў з пачатку Паўночнай вайны кааліцыі еўрапейскіх дзяржаў супраць Швецыі (1700–1721)
У ХVІІ ст. Швецыя захапіла Прыбалтыку, рускія гарады Івангорад, Ям, Капор’е, Карэлу, Арэшак, Іжорскую зямлю з вусцем Нявы і адрэзала Расію ад марскіх гандлёвых шляхоў. Гэта стрымлівала эканамічнае і культурнае развіццё Расіі. У 1699 г. цар Пётр І заключыў саюз з Даніяй, Саксоніяй і Рэччу Паспалітай супраць Швецыі. У лютым 1700 г. саксонскія войскі ўвайшлі ў Ліфляндыю, асадзілі Рыгу. У сакавіку дацкія войскі ўварваліся на тэрыторыю герцагства Гальштэйнскага.